https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску прадставілі заключнае пасланне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы


Гэты дакумент паслужыць у падрыхтоўцы Сіноду Біскупаў, які пройдзе ў 2018 годзе і будзе прысвечаны тэме моладзі.
30 верасня пасля вечаровай святой Імшы ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску быў прадстаўлены выніковы дакумент, у якім падсумаваны тэмы і абмеркаванні ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ).

У пасланні біскупы Еўропы пацвердзілі «свой абавязак удзельнічаць у шляху Еўропы», бо лічаць яе сваім «духоўным заданнем».

«Народам і краінам мы адрасуем нашае заахвочванне даць адказ нават на прывабныя праявы секулярызму, які штурхае на тое, каб жыць без Бога ці да таго, каб абмежаваць Яго толькі ў прыватнай прасторы, падмацоўваючы парастак індывідуалізму і нараджаючы самотнасць», — адзначаюць іерархі.

Закранаючы тэму моладзі, якая, як і тэма будучыні Еўропы, абмяркоўвалася на асамблеі РКБЕ, біскупы заўважылі, што з боку епіскапатаў іх краін «праявілася вялікая сімпатыя, якая перайшла ў жаданне слухаць і спадарожнічаць моладзі з цярплівасцю і любоўю».

«Касцёл моцна верыць у моладзь, мае да яе павагу і давер, як маці да сваіх дзяцей», — падкрэслілі еўрапейскія іерархі.

Было адзначана, што падчас працы на асамблеі ўсплылі «пэўныя занепакоенасці»: распаўсюджанне і пагаршэнне ў грамадстве індывідуалізму, якое нараджае няўпэўненасць і самотнасць.

Удзельнікі пасяджэння нагадалі, што толькі Хрыстус з’яўляецца «глыбокім і жывым коранем», прамаўляючы да сэрца, «каб даць магчымасць адшукаць сябе па-за палітыкай і эканомікай».

Напрыканцы паслання біскупы выказалі пажаданне, каб словы Езуса «не бойся, Я з табою» дасягнулі сэрцы жыхароў Еўропы:

«Не бойся, старажытная Еўропа, быць сама сабою, вярніся на шлях айцоў, якія марылі пра цябе як пра дом народаў і краін, як пра плодную маці дзяцей і цывілізацый, як пра зямлю адкрытага і цэласнага гуманізму. Так, не бойся, май давер! Касцёл — твой сябра», — заключылі іерархі.

Catholic.by, 1 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:01.10.2017
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:958
 
Ключевые слова:
Религия Молодёжь Мінск Христианство Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме