https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Археолагі знайшлі абраз Баркалабаўскай Божай Маці


Металічны абразок адліты, і спецыялісты папярэдне адносяць знаходку да XVIII стагоддзя.
Быхаўскія археолагі знайшлі ў аграгарадку Глухі нацельны абразок Баркалабаўскай Божай Маці, паведамляе тэлерадыёкампанія "Магілёў".

"Металічны абразок адліты, і спецыялісты папярэдне адносяць знаходку да XVIII стагоддзя", — адзначылі ў праграме.

Раскопкі ідуць на Царкавішчы — месцы ў вёсцы, дзе калісьці стаяла Мікалаеўская царква. Драўляны будынак, узведзены ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, за савецкім часам выкарыстоўвалі як свіран і склад, а потым ў 1960-ыя гады знеслі канчаткова. Вяскоўцы ўсталявалі там памятны крыж.

"Вакол — шмат валуноў і надмагільныя пліты, дзе добра захаваліся надпісы на польскай мове. Якім чынам гэтыя пліты суадносяцца з праваслаўнай царквой — гэтую загадку Глухаў і спрабуюць раскрыць дырэктар Быхаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Сяргей Жыжыян і валанцёры", — паведамляе тэлеканал.

Разам з абразком археолагі знайшлі адліваныя цвікі і манеты розных часоў. Раскопкі ў Глухах працягваюцца.

Баркалабаўская Адзігітрыя, намаляваная тэмперай на хваёвай аснове з пазалочаным разьбяным фонам, — адзін з найвялікшых шэдэўраў беларускай школы іканапісу, які захоўвае выразныя рысы старажытнавізантыйскай асновы.

Першапачаткова знаходзілася ў праваслаўным Баркалабаўскім жаночым манастыры, заснаваным у 1648. У манастырскім архіве захоўвалася легендарнае паданне пра паходжанне абраза. Паводле яго ў 1659 нейкі "князь вояў рускіх" Пажарскі вяртаўся "з Польшчы", маючы пры сабе патаемна гэты абраз Багародзіцы. Капі атрад князя праходзіў каля манастыра, "абраз стаў нерухомы" і ніякія намаганні людзей не здолелі зрушыць яго з месца. Пажарскі зразумеў, што абраз жадае застацца ў манастыры і перадаў яго ігуменні Фацінні Кіркораўне. Тут абраз праславіўся многімі цудамі, аб чым сведчылі яго шматлікія копіі ў навакольных цэрквах.

Найвялікшым цудам лічылася тое, што абраз перажыў усе войны XVII-XX ст. і ганенні на рэлігію ў XX ст.

Святкаванне абраза адбываецца 24 ліпеня, у дзень яго з`яўлення ў Баркалабаўскім манастыры.

Мінск, 31 жніўня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:31.08.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1280
 
Ключевые слова:
Быхаў Археология Религия Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме