https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя "У цэнтры ўвагі — дзеці!"


Рэспубліканская акцыя "У цэнтры ўвагі — дзеці!" стартуе 21 жніўня.
Галоўная мэта ратавальнікаў — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей у агні з-за пакідання іх без нагляду. Традыцыйна прымеркаваная да Дня ведаў, акцыя пройдзе з 21 жніўня па 22 верасня ў тры этапы.

Мерапрыемствы першага этапу акцыі (з 21 па 31 жніўня) арганізатары правядуць у буйных гандлёвых цэнтрах і аб`ектах гандлю. Работнікі МНС нагадаюць пра бяспеку, раскажуць пра прычыны ўзнікнення НС і раздадуць наглядна-выяўленчую прадукцыю. А ў крамах з`явяцца незвычайныя тавары — камплекты баявой адзення ратавальніка, пажарныя апавяшчальнікі і вогнетушыцелі.

Другі этап (1-15 верасня) будзе ўключаць у сябе прафілактычныя гутаркі на школьных лінейках і класных гадзінах. Работнікі МНС раскажуць дзецям, як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях, пакажуць навучальныя відэа- і мультфільмы і замацуюць веды ў цікавых конкурсах і віктарынах. Акрамя гэтага, выратавальнікі паразмаўляюць з настаўнікамі і правядуць у школах вучэбную эвакуацыю.

Падчас заключнага, трэцяга этапу акцыі (18-22 верасня), работнікі МНС наведаюць дашкольныя ўстановы. Для дзяцей падрыхтуюць тэатралізаваныя паказы, пакажуць навучальныя мультфільмы і ў гульнявой форме раскажуць пра бяспеку. Не забудуцца і пра бацькоў з педагогамі: з імі ратавальнікі пагавораць у рамках лекцый і спецыяльных інструктажоў.

Сяргей Расолька
Звязда, 21 жніўня 2017
 
Дата публикации:21.08.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1014
 
Ключевые слова:
Акция Безопасность Дети Травматизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме