https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спіс фауны Белавежскай пушчы папоўніўся новым ахоўным відам прамакрылых насякомых — мечнікам кароткакрылым


Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным парку "Белавежская пушча".
Энтамолагі адзначылі, што наяўнасць у экасістэме мечніка кароткакрылага з`яўляецца індыкатарам захаванасці энтамалагичнага комплекса сырых пойменных лугоў.

Раней дадзены від конікаў (Conocephalus dorsalis Latreille) які быў адкрыты ў 1804 годзе, сустракаўся толькі ў трох месцах Беларусі, ён унесены ў 4-е выданне Чырвонай кнігі Беларусі.

"Падчас палявых экспедыцый, калі энтамолагі даследавалі фауну Белавежскай пушчы, быў выяўлены раней не адзначаны для нацыянальнага парку мечнік кароткакрылы", — паведамілі Sputnik у аўторак у парку.

Па словах навукоўцаў, гэты від зялёнага коніка жыве ў Еўропе, на поўдні Заходняй Сібіры, у Казахстане. У Беларусі было апісана толькі тры месцы, дзе ён сустракаецца.

Распавядаючы пра асаблівасці гэтага рэдкага для Беларусі коніка, энтамолагі паведамілі, што мечнік кароткакрылы аддае перавагу прыбярэжным біятопам.

"Ён скрытны. Пры небяспецы затойваюцца. Песня ў яго мяккая, складаецца з двух дастаткова розных гукаў, якія рэгулярна змяняюцца: ад выразна глыбокага "р" да заікання "т-т-т", — распавялі энтамолагі.

Па іх словах, конік сілкуецца як расліннай, так і жывёльнай ежай, напрыклад, дробнымі бесхрыбтовымі.

Гаворачы аб яго знешнасці, энтамолагі паведамілі, што гэта невялікі (12-19 мм), стройны зялёны конік, з вельмі доўгімі вусікамі.

Мінск, 22 жніўня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:22.08.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1099
 
Ключевые слова:
Зелёный кузнечик Белавежская пушча Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме