https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На сцэне фестывалю "Класіка каля ратушы" адначасова выступяць 103 музыканты


Пра гэта паведамілі арганізатары праекта.
На сцэне фестывалю "Класіка каля ратушы з velcom" адначасова выступяць 103 музыканты з 7 краін.

Выступленне міжнароднага аркестра I, Culture Orchestra прадоўжыць фестываль 19 жніўня.

Адораныя маладыя музыканты з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Польшчы і Украіны, якія прайшлі строгі адбор з некалькіх соцень кандыдатаў, пад кіраўніцтвам маэстра Андрэя Барэйкі пераканаўча прадэманструюць галоўную ідэю канцэрта, адлюстраваную ў яго назве, - "Класіка без межаў".

Упершыню фестывальная сцэна "Класікі каля ратушы" будзе прымаць такую колькасць выступоўцаў адначасова: у склад I, Culture Orchestra ўваходзяць 103 музыканты. Для таго каб гэта выступленне стала магчымым, арганізатарам давялося павялічыць плошчу сцэны ўдвая.

Выступленнем на фестывалі "Класіка каля ратушы" I, Culture Orchestra адкрые сваё 7-е канцэртнае турнэ пад назвай "Шчырыя эмоцыі натхняюць". Аркестр I, Culture Orchestra быў створаны ў 2011 годзе па ініцыятыве інстытута Адама Міцкевіча ў Варшаве як сімвал пабудовы мастоў паміж рознымі краінамі.

Калектыў выступаў у такіх знакамітых канцэртных залах, як Берлінская філармонія, Каралеўская кансерваторыя ў Бруселі, Каралеўская фестывальная зала (Royal Festival Hall) у Лондане, Тэатр "Рэал" (Teatro Real) у Мадрыдзе.

У бягучым годзе аркестрам кіруе дырыжор з сусветным імем Андрэй Барэйка, музыкант з вялікім сімфанічным рэпертуарам, які з задавальненнем прапагандуе і менш вядомыя творы.

Канцэрт "Класіка без межаў" стане дэбютным выступленнем калектыву перад беларускай публікай пад кіраўніцтвам маэстра. Для слухачоў прагучаць "Фантастычная сімфонія" Гектара Берліёза і "Мазур" з оперы Станіслава Манюшкі "Страшны двор".

Андрэй Барэйка нарадзіўся і атрымаў музычную адукацыю ў Ленінградзе, мае польска-рускія карані. Актыўнае развіццё міжнароднай кар`еры дырыжора пачалося з 1991 года. Кіраваў Познаньскім філарманічным аркестрам, Енскім філарманічным аркестрам, Лонданскім філарманічным аркестрам, аркестрам філармоніі Лос-Анджэлеса (ЗША) і інш.

З 2012 года маэстра Барэйка з`яўляецца мастацкім кіраўніком Нацыянальнага аркестра Бельгіі, а з 2014-га - музычным дырэктарам Naples Philharmonic у Фларыдзе (ЗША).

Таксама выконвае ролю першага запрошанага дырыжора Нацыянальнага аркестра Краіны баскаў (Orquesta Sinfónica de Euskadi). Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю па традыцыі свабодны, пачатак - у 20:30.

Арганізатарамі канцэрта выступілі Мінскі гарвыканкам, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве, Польскі інстытут у Мінску пры генеральнай падтрымцы кампаніі velcom.

17 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.08.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1103
 
Ключевые слова:
"Класіка каля ратушы" velcom Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме