https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстаўкі да 100-годдзя з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля адкрыюцца 23 жніўня


Пра гэта паведамілі ў музеі.
Выстаўкі да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі і народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля адкрыюцца 23 жніўня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Супрацоўнікі музея падрыхтавалі выстаўку "Пімен Панчанка. Кніга падарожжаў і любові..." і літаратурна-дакументальную часовую экспазіцыю "Янка Брыль. З людзьмі і сам-насам", дзе будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея (фатаграфіі, рукапісы, пісьмы, кнігі), прадметы з асабістых архіваў пісьменнікаў. Усё гэта дасць магчымасць прасачыць іх жыццёвы і творчы шлях.

Урачыстае адкрыццё дзвюх экспазіцый у адзін дзень Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры назначыў невыпадкова: даследчыкі адзначаюць пэўнае падабенства лёсаў Янкі Брыля і Пімена Панчанкі.

Нарадзіліся пісьменнікі ў жніўні 1917 года за межамі Беларусі: Янка Брыль - 4 жніўня ў Адэсе, Пімен Панчанка - 23 жніўня ў Таліне. Іх творчая спадчына заняла ганаровае месца ў залатым фондзе беларускай нацыянальнай літаратуры.

На адкрыцці экспазіцый сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі адбудзецца гашэнне паштовай маркі і канверта, прысвечаных юбілею Пімена Панчанкі, і ўрачыстая перадача ў фонды музея юбілейнага канверта з арыгінальнай маркай "100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля".

Гасцямі мерапрыемства стануць і прадстаўнікі футбольнага клуба мінскага "Дынама", балельшчыкам якога быў Пімен Панчанка.

Пісьменнік амаль ніколі не прапускаў матчы каманды, таму балельшчыкі "Дынама" разам з клубам падрыхтавалі падарунак, які будзе прадстаўлены на выстаўцы.

У мерапрыемстве прымуць таксама ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, пасольстваў Ірана, Польшчы ў Беларусі, пісьменнікі, сябры, родныя Пімена Панчанкі і Янкі Брыля, паклоннікі творчасці беларускіх аўтараў.

18 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.08.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1086
 
Ключевые слова:
Пімен Панчанка Янка Брыль Музеи Беларуси Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме