https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Знайшлі першы будаўнічы чарцёж, які захаваўся з часоў Сярэдневечча


Упершыню за ўсю гісторыю вывучэння архітэктуры Старажытнай Русі ў руках навукоўцаў апынуўся сапраўдны прафесійны архітэктурны чарцёж.
У Полацку ў ходзе раскопак выявілі фрагмент архітэктурнага чарцяжа мяжы XI — XII стагоддзяў, паведамляе інфармацыйны партал sobor.by.

На тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра была знойдзена плінфа канца XI — пачатку XII стагоддзя. Яна з`яўляецца фрагментам сярэднявечнай пабудовы, на якую нанесены малюнак. Чарцёж мае правільныя прапорцыі і адлюстроўвае таўшчыню сцен і іншыя выразна прамаляваныя дэталі будынка.

"Чарцяжоў 12 стагоддзя ніколі яшчэ ніхто не бачыў. Самыя раннія з вядомых на сёння сярэднявечных чарцяжоў адносяцца да канца 13 стагоддзя, нават візантыйскіх чарцяжоў не захавалася, ёсць толькі іх апісанні", — распавёў старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага Эрмітажа Яўген Торшын.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што малюнак зроблены прафесіяналам, які верагодна кіраваў будаўніцтвам храма. Хутчэй за ўсё чарцёж быў нанесены на яшчэ сырую гліну пісалам, якая затым была абпалена.

"Чарцёж XII стагоддзя існуе пакуль у адзіным экзэмпляры" — падкрэсліў спецыяліст з Эрмітажа.

Спецыяліст называюць знаходку сенсацыяй, бо ўпершыню за ўсю гісторыю вывучэння архітэктуры Старажытнай Русі знойдзены сапраўдны прафесійны архітэктурны чарцёж, які захаваўся с часоў Сярэдневечча.

Мінск, 9 жніўня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:09.08.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1065
 
Ключевые слова:
Полацак Исследования Архитектура Чертёж Средневековье Археология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме