Беларуская амбасада ў Празе прынесла кветкі да помніка Скарыну
Прадстаўнікі амбасады Рэспублікі Беларусь у Празе ўрачыста ўсклалі кветкі да помніка Францыску Скарыну і мэмарыяльнай дошкі ў яго гонар.
6 жніўня адзначаецца 500 год беларускага кнігадрукаваньня. У гэты дзень ў 1517 годзе Францыск Скарына выдаў «Псалтыр» — першую друкаваную кнігу па-беларуску.