https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы ў Беларусі кукурузны лабірынт адкрыецца пад Мінскам 19 жніўня


Забаўляльны комплекс з лабірынтам на кукурузным полі "Кукуполіс" адкрыецца амаль за 30 км ад Мінска 19 жніўня, паведамілі ў сялянска-фермерскай гаспадарцы "ДАК".
Парк незвычайных забаў размясціўся на плошчы 2,5 га ў Дзяржынскім раёне і будзе працаваць да 29 кастрычніка.

Кошт білета складзе Br4-7, дзецям да 7 гадоў уваход бясплатны. У кукурузным лабірынце будзе некалькі ўзроўняў складанасці, яго можна прайсці як паасобку, так і камандай.

У час квеста наведвальнікі змогуць выпрабаваць сябе ў ролі сышчыкаў, лепшыя атрымаюць узнагароду і званне першапраходца "Кукуполіса".

Таксама прадугледжаны атракцыёны для дзяцей (горкі, арэлі, батуты, паветраныя змеі, водныя пісталеты), фуд-корт. Будзе працаваць кантактны заапарк, дзе прапануюць пракаціцца на конях, пагуляць з трусамі і падаіць коз.

У зоне адпачынку аграпарку побач з возерам размешчаны палатачны гарадок, горад майстроў.

19 ліпеня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2017
Тематика:Культура, Культура
Просмотров:1206
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Лабиринт Дзяржынскі раён
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме