Міністэрствы аховы здароўя Беларусі і Польшчы падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне аховы здароўя, медыцыны і медыцынскай навукі.
Дакументам прадугледжаны абмен інфармацыяй і вопытам у рэалізацыі дзяржаўных інвестпраектаў у сістэме аховы здароўя, у сферы аказання медыцынскай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях, а таксама садзейнічанне супрацоўніцтву і ўстанаўленню прамых сувязей паміж медуніверсітэтамі дзвюх краін, у галіне медыцынскіх даследаванняў і адукацыі.
У ходзе візіту польскай дэлегацыі абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння ў сферы аховы здароўя, медыцынскай адукацыі і навукі, фармацэўтыкі, трансгранічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.
"Наша галіна фарміндустрыі адносна маладая, але дастаткова дынамічнае развіваецца. Я нават не сумняваюся, што калі ў нас наладзіцца ўзаемадзеянне паміж нашымі прадпрыемствамі і польскімі, то мы зможам напрацоўваць лекавыя прэпараты, якія будуць цікавы як на рынку Беларусі, так і рынку Еўразійскага саюза", - адзначыў Валерый Малашка.
Дэлегаты з Польшчы наведалі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава. Канстанцін Раздзівіл азнаёміўся з патэнцыялам Беларусі ў галіне аказання высокаспецыялізаванай меддапамогі. Таксама запланавана наведванне міністрам аховы здароўя Польшчы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, дзе плануецца падрабязна абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў галіне медадукацыі.
21 красавіка 2017, Мінск
БЕЛТА