https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шосты школьны дзень павінен быць пабудаваны на інтарэсах дзіцяці


Пра гэта заявіла намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка на канферэнцыі "Актуальныя пытанні прафілактыкі правапарушэнняў" у Мінску.
"Ва ўстановах адукацыі вядзецца пастаянная работа па ўдасканаленні шостага школьнага дня, праводзіцца конкурс на лепшую яго арганізацыю. Акцэнт, на якім мы настойваем, - гэта тое, што шосты школьны дзень павінен быць пабудаваны на інтарэсах дзіцяці, бацькоў, на індывідуальным падыходзе да кожнага вучня", - сказала Раіса Сідарэнка.

Карысным у сувязі з гэтым будзе ўзаемадзеянне школы і ўстаноў прафесійнай, вышэйшай адукацыі. Размова ідзе аб запрашэнні школьнікаў у плане прафарыентацыі ў тую сферу, якая іх можа зацікавіць.

"Сёння нашы шостыя школьныя дні будуць арыентаваны менавіта на тое, каб дзіця ў шосты школьны дзень атрымала канкрэтнае ўяўленне аб той прафесіі, якую яно можа атрымаць, а можа быць, і атрымала свае першасныя прафесійныя навыкі", - адзначыла намеснік міністра.

На яе думку, дзіця не павінна заставацца адно. Трэба ствараць сітуацыю, калі школьнік будзе заняты цікавай яму справай. Важным напрамкам у гэтым плане з`яўляецца ўзаемадзеянне ўстаноў адукацыі са спартыўнымі грамадскімі аб`яднаннямі ў плане арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, у тым ліку ў шосты школьны дзень.

Не менш цікавы вопыт развіцця прадпрымальніцтва ў маладзёжным асяроддзі. Цяпер невялікія вучэбныя бізнес-кампаніі з`явіліся ва ўсіх рэгіёнах краіны. Цудоўны вопыт - у Мінску і Мінскай вобласці.

Такая практыка будзе пашырацца. Што датычыцца прафілактыкі правапарушэнняў, то гэта датычыцца ўсіх работнікаў у сістэме адукацыі.

Але асноўная задача на плячах сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў установы адукацыі, і гэту работу трэба ўдасканальваць. Важна працаваць інакш - не па факце здарэння, а на папярэджанне. У міністэрстве гэта разумеюць і будуць перабудоўваць работу ў гэтым напрамку.

Для ўдасканалення прафілактычнай работы па папярэджанні антыграмадскіх паводзін непаўналетніх у Міністэрстве адукацыі лічаць неабходным выключыць выпадкі іх адлічэння з устаноў адукацыі без згоды камісіі па справах непаўналетніх. Ужо ўносяцца адпаведныя змяненні ў Кодэкс аб адукацыі.

17 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.03.2017
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1581
 
Ключевые слова:
Педагогика Суббота Школьная программа Правонарушения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме