https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каталікі Беларусі адзначаюць Грамніцы


Вернікі 2 лютага, у свята Маці Божай Грамнічнай, нясуць у храмы свечкі, якія будуць ахоўваць хату ад розных бед на працягу года.
Грамніцы (Стрэчанне) — зімовае свята народнага календара (каталікі адзначаюць яго 2 лютага, праваслаўныя — 15 лютага).

Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) — бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці.

Паводле іншых меркаванняў, Грамніцы названы так таму, што Юрай нібыта выпрабоўвае на нячыстай сіле свае стрэлы і менавіта з гэтага дня ўжо можна пачуць грымоты.

Другая назва свята — Стрэчанне у хрысціянстве знаменавала сустрэчу Сімяона з Ісусам Хрыстом, сустрэчу Старога і Новага запаветаў, а ў народзе тлумачылася як сустрэча зімы з летам.

Асноўным рытуалам на Грамніцы было асвячэнне ў храмах свечак.

У дзень Грамніц асвячалі таксама ваду, якая лічылася такой жа гаючай, як і тая, што бралі на Вадохрышча. Ваду даволі часта выкарыстоўвалі адначасова са свечкай.

Sputnik, 2 лютага 2017
 
Дата публикации:02.02.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1027
 
Ключевые слова:
Грамніцы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме