https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Школьная праграма будзе перапрацавана да новага навучальнага года


Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Васіль Жарко.
"Работа над школьнай праграмай ідзе пастаянна. Пры сустрэчах з выкладчыкамі, з настаўнікамі школ, з бацькамі ўсе прызнаюцца, што школьная праграма перагружана і патрабуе дапрацоўкі.

Мною дадзена даручэнне Міністэрству адукацыі стварыць рабочыя групы з вопытных настаўнікаў, вопытных кіраўнікоў інстытутаў.

Акумуліраваць усё павінен Нацыянальны інстытут адукацыі. У рабочыя групы ўваходзяць настаўнікі з рэгіёнаў, з сельскіх школ. Да новага навучальнага года навучальная праграма будзе перапрацавана", - сказаў Васіль Жаркоў у праграме "Контуры" тэлеканала АНТ.

Гаворачы аб новых навучальных праграмах па прадметах, віцэ-прэм`ер адзначыў, што пры іх распрацоўцы будзе ўлічвацца вопыт савецкай школы, аднак неабходна ўлічыць і сучасныя перадавыя тэндэнцыі іншых краін. Ён падкрэсліў, што ў такім працэсе, як распрацоўка новай адукацыйнай праграмы, нельга замыкацца.

Васіль Жарко канстатаваў, што педагогі часам выконваюць не ўласцівыя ім функцыі. Настаўнік перш за ўсё павінен у поўным аб`ёме даць вучню навучальную праграму. Намеснік прэм`ер-міністра пры гэтым перакананы, што выхоўваць дзіця павінны як бацькі, так і настаўнікі.

6 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.02.2017
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1450
 
Ключевые слова:
Реформа Школьная программа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме