Паводле Вашчыкоўскага, перад Польшчай цяпер паўсталі іншыя заданьні, у тым ліку праблема «сырыйскіх уцекачоў».
На рэпліку вядучага, што «вы цяпер хочаце зьвяртацца да Беларусі голасам TV Polonia, гэта значыць па-польску, а ня ўсе ж беларусы гавораць па-польску, як ні дзіўна», Вашчыкоўскі адказаў: «Дык навучацца».
Калі вядучы нагадаў кіраўніку замежнай палітыкі Польшчы нядаўнія пахвалы маршалка Сэнату Польшчы Станіслава Карчэўскага на адрас Аляксандра Лукашэнкі як «цёплага чалавека» і «парадку» ў Беларусі, Вашчыкоўскі сказаў:
«Я таксама быў уражаны, я там быў некалькі месяцаў таму. Я быў у Менску, быў у Горадні, быў у Ваўкавыску, адкуль паходзіць мая сьвятой памяці мама. Я быў сапраўды ўражаны парадкам у Беларусі».
Радыё Свабода, 2 студзеня 2017
Радыё Свабода, 2 студзеня 2017