https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб`яднанне "Беларускае таварыства "Веды" павінна садзейнічаць фарміраванню творчай інтэлектуальнай эліты грамадства


Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі 22 лістапада на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума праўлення грамадскага аб`яднання.
Ігар Бузоўскі адзначыў, што да мерапрыемстваў таварыства "Веды" гатова падключыцца вялікая колькасць спікераў. Людзі імкнуцца прымаць удзел у грамадска-палітычным, інтэлектуальным, творчым жыцці грамадства. Пляцоўкай для іх могуць служыць лекцыі, семінары, канферэнцыі гэтага грамадскага аб`яднання.

Такім чынам, яно можа ўдзельнічаць у фарміраванні творчай інтэлектуальнай эліты, падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

"Таварыству "Веды" неабходна да гэтага імкнуцца як арганізацыі з даўно сфарміраваным брэндам, які павінен спрацаваць і на перспектыву. Ён не растрачаны і мае каласальны рэсурс", - сказаў Ігар Бузоўскі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта дадаў, што ў цяперашні няпросты час, калі мяняюцца каштоўнасныя арыенціры, падыходы да аналізу працэсаў у Беларусі і за мяжой, запатрабаваны дасведчаныя, прафесійныя лектары, якія могуць гэтыя працэсы растлумачыць.

Пры гэтым важна, каб іх лекцыі былі цікавыя для аўдыторыі. Ігар Бузоўскі звярнуў увагу на неабходнасць актуалізацыі такога паняцця, як інфармацыйна-асветніцкая работа, для чаго таксама неабходны прафесійныя аратары.

У час пасяджэння размова ішла аб удасканаленні форм удзелу грамадства ў інфармацыйна-асветніцкай рабоце, пытаннях фінансавання дзейнасці грамадскага аб`яднання. Разглядаліся перспектывы сумесных грамадска значных праектаў таварыства "Веды" з дзяржаўнымі структурамі і арганізацыямі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыні праўленняў абласных структур грамадскага аб`яднання, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр культуры Барыс Святлоў.

22 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:875
 
Ключевые слова:
Просвещение "Веды"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме