Адкрыць мячэць планавалася яшчэ 29 ліпеня. Меркавалася, што на цырымоніі будуць прысутнічаць прэзідэнты Беларусі і Турцыі Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган, аднак візіт Эрдагана быў перанесены на нявызначаны тэрмін з-за спробы дзяржаўнага перавароту ў Турцыі. Перанеслі і саму цырымонію адкрыцця храма.
Афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці прыедзе прэзідэнт Турцыі на цырымонію 11 лістапада, пакуль няма ні з турэцкага, ні з беларускага боку. Летам і ў пасольстве Турцыі ў Беларусі, і ў прэс-службе беларускага прэзідэнта заяўлялі, што падрыхтоўка візіту Эрдагана ў Мінск вядзецца.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 31 кастрычніка 2016
Мінск, 31 кастрычніка 2016