https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сацдаследаванне сямейных адносін і нараджальнасці стартуе ў Беларусі ў студзені 2017 года


Аб гэтым паведаміла кіраўнік праекта "Падтрымка рэалізацыі нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь" Мар`яна Сакалова.
Сацыялагічнае даследаванне "Фарміраванне сям`і, стабільнасць сямейных адносін і нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах жыцця беларусаў" стартуе ў студзені 2017 года.

Мар`яна Сакалова адзначыла, што завяршаецца падрыхтоўка да гэтага маштабнага сацдаследавання. "Беларусь стане першай краінай у Еўропе, дзе такое даследаванне будзе праведзена па новай метадалогіі міжнароднай праграмы "Гендар і пакаленне" Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН і, што з`яўляецца абсалютнай навацыяй, - з выкарыстаннем планшэтаў, - сказала яна. - У даследаванні прымуць удзел 10 тыс. рэспандэнтаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі (раней планавалася апытаць 7 тыс. рэспандэнтаў)".

Праводзіць сацдаследаванне будзе Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ. Палявыя работы пачнуцца ў студзені і завершацца ў кастрычніку 2017 года. 20 верасня ў Мінску адбыўся семінар для прадстаўнікоў беларускіх СМІ па дэмаграфічнай праблематыцы, арганізаваны Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.

Мерапрыемства праведзена па праекце "Падтрымка рэалізацыі нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь", які фінансуецца ЮНФПА і ўрадам Расійскай Федэрацыі.

Галоўная мэта семінара - вызначыць ключавыя тэмы і формы папулярызацыі дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады.

Семінар стаў адкрытай пляцоўкай для дыялогу журналістаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, замежных экспертаў (у іх ліку - дырэктар Цэнтра сацыяльнай дэмаграфіі і эканамічнай сацыялогіі Інстытута сацыяльна-палітычных даследаванняў Расійскай акадэміі навук Сяргей Разанцаў).

20 верасня 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.09.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1157
 
Ключевые слова:
Демография Госпрограмма Здравоохранение Исследования Семья Социология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме