"Трэба даць нармальныя падручнікі, перш за ўсё, падручнікі гісторыі ў школы, каб дзеці разумелі, што адбывалася ўчора ў нашай краіне. Погляд у мінулае — гэта погляд у будучыню. Не мне вас вучыць. А мы пачынаем займацца не тымі пытаннямі, якія сёння неадкладныя, надзённыя для нашай сістэмы адукацыі", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
У прыватнасці, адзначыў ён, неабходна "акуратна ставіцца" да Балонскага працэсу. Неабдуманыя рашэнні ў гэтым кірунку проста разбураць старую нармальную сістэму адукацыі, а на яе месцы нічога не з`явіцца, дадаў Лукашэнка.
"Нас ужо заходнікі папярэджваюць: вы адзіныя ў былым сацыялістычным лагеры, не кажучы пра Савецкі Саюз, засталіся, хто не разбурыў сістэму адукацыі, і яна дае вам эфект, не паламіце яе. Асабліва нас папярэджваюць нашы заходнія суседзі — усходне-еўрапейскія дзяржавы, якія мелі падобную сістэму адукацыі", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Яшчэ адным важным пытаннем у сістэме адукацыі, паводле яго слоў, з`яўляецца падрыхтоўка вучняў да школы. "Маё патрабаванне адно, яно зыходзіць ад грамадства: усе дзеці павінны быць у роўных умовах і павінны пайсці ў школу "аднолькава". Яны павінны быць апранутыя, як усе. Ёсць бяднейшыя пласты насельніцтва, ёсць сярэднія, багатыя і гэтак далей, але дзеці ў гэтым не вінаватыя. Яны павінны быць апрануты і падрыхтаваны: партфелі, рукзакі і іншае, што неабходна, ад пластыліну і алоўкаў да адзення — усё павінна быць аднолькавае. Дзе браць грошы, я ўжо дзесяць разоў пра гэта казаў у папярэднія гады", — дадаў Лукашэнка.