Канцэрт вядомага камернага дуэта ў складзе італьянскага скрыпача Сяргея Крылова і беларускага піяніста Расціслава Крымера, які з`яўляецца таксама мастацкім кіраўніком Міжнароднага музычнага фестывалю Юрыя Башмета, адкрые XI Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета 30 верасня ў Мінску.
Праслаўлены камерны дуэт упершыню дасць канцэрт у Мінску.
Гледачоў чакае сустрэча з вельмі яркімі музычнымі індывідуальнасцямі, якія таксама з`яўляюцца і дырыжорамі.
Сяргей Крылоў вядомы яшчэ і тым, што буйнейшы аўтарытэт у свеце класічнай музыкі Мсціслаў Растраповіч уключыў яго ў свой спіс пяці лепшых скрыпачоў ХХ стагоддзя. Тады Сяргей Крылоў быў яшчэ зусім маладым чалавекам.
Сёння, у зеніце сваіх творчых сіл, ён з`яўляецца (на думку многіх аўтарытэтных спецыялістаў) лепшым скрыпачом свету. Музыкант ужо 27 гадоў жыве ў італьянскім горадзе Крэмона - тым самым, дзе жыў і тварыў вялікі Антоніа Страдывары. З Крэмонай быў цесна звязаны яго бацька - выдатны скрыпічны майстар Аляксандр Аляксеевіч Крылоў, аб якім гавораць "другі Страдывары".
Яшчэ Міністэрства культуры СССР у свой час накіравала Аляксандра Крылова ў сусветна вядомую крэмонскую школу скрыпічных майстроў - захавальніцу традыцый Страдывары, Амаці і Гварнеры.
Пасля яе заканчэння ён вярнуўся ў Маскву і абслугоўваў калекцыйныя інструменты, на якіх ігралі выдатныя савецкія скрыпачы: Леанід Коган, Давыд Ойстрах і іншыя. Ён таксама ствараў уласныя скрыпкі, не горшыя, чым у старых майстроў.
Калі Аляксандр Крылоў захварэў, сям`я майстра выехала ў Крэмону. Тут, у акадэміі "Вальтэр Стаўфер", Сяргей Крылоў завяршыў музычную адукацыю, якую паспяхова пачаў у Цэнтральнай музычнай школе пры Маскоўскай кансерваторыі. Яго крэмонскім настаўнікам стаў буйнейшы італьянскі скрыпач ХХ стагоддзя Сальваторэ Акарда. Пад яго кіраўніцтвам шматабяцальны вундэркінд ператварыўся ў сталага выдатнага музыканта. І тут жа, у Крэмоне, Сяргей Крылоў выйграў свой першы (але далёка не адзіны) буйны конкурс - імя Страдывары.
Музыкант іграе на бацькаўскай скрыпцы. Хоць ён і можа дазволіць сабе Страдывары або Гварнеры, але бацькаўская яму больш даспадобы, у тым ліку і па якасці гуку. Сяргей Крылоў выконвае тую музыку, якая яму найбольш блізкая.
У Мінску музыкант выступаў двойчы - у 2012 і 2014 гадах - і абодва разы на адкрыцці фестывалю Юрыя Башмета. Партнёрам па выступленні двойчы быў Літоўскі камерны аркестр, які ён узначальвае з 2008 года, і піяніст Расціслаў Крымер.
На гэты раз Сяргей Крылоў і Расціслаў Крымер сыграюць у дуэце без аркестра. Два музыканты даўно і паспяхова супрацоўнічаюць, выступаюць на самых розных сцэнах свету. Асабліва яркай падзеяй музычнага жыцця стаў іх сумесны канцэрт на сцэне старэйшага опернага тэатра свету - фларэнційскай "Пергалы".
Спецыяльна для гэтага выступлення, якое праходзіла ў рамках прэстыжнай канцэртнай серыі Amici della Musica Firenze, музыканты падрыхтавалі праграму пад назвай "Масква - Вена", дзе гучалі творы Дзмітрыя Шастаковіча і Фрыца Крэйслера.
Самае галоўнае для абодвух выканаўцаў у дуэце - вытанчанасць стылю, адточанасць дэталей і бездакорнасць штрыха. Менавіта гэта цікавая кантрасная праграма стане падарункам гледачам у час адкрыцця фестывалю Юрыя Башмета ў беларускай сталіцы.
XI Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета пройдзе ў Мінску з 30 верасня па 11 кастрычніка.
10 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА