https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Удзельнікі Кангрэса рабінаў Еўропы высока ацанілі міжканфесійную згоду ў Беларусі


Аб гэтым расказаў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка, які 22 жніўня ў Лёзне сустракаўся з іўдзейскімі рэлігійнымі дзеячамі.
Удзельнікі Кангрэса рабінаў Еўропы высока ацанілі міжканфесійную згоду, якая пануе ў Беларусі. "Да нас прыбылі амаль 500 рабінаў з 30 краін - гэта важная падзея для Беларусі. У ходзе размовы высветлілася, што ў многіх беларускія карані ў другім, трэцім калене. Мы абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння, развіццё супрацоўніцтва. У прыватнасці, размова ішла аб будаванні помнікаў", - адзначыў Леанід Гуляка.

Ён падкрэсліў, што госці прыехалі ў Лёзна ў добрым настроі. "Некаторыя ўжо бывалі ў Беларусі, іншыя прыбылі да нас у краіну ўпершыню, але ўсе зачараваны прыродай, утульнасцю і гасціннасцю. Пабываць у Беларусі для іх прыемна і цікава", - расказаў субяседнік.

Леанід Гуляка падкрэсліў, што кожныя 3-4 радкі прывітання Прэзідэнта, якое было агучана ў Лёзне, дэлегаты кангрэса сустракалі апладысментамі. "Гэтыя словы клаліся гасцям на душу. Ім вельмі імпануе стабільнасць, спакой, узаемапавага, мір і згода паміж рэлігіямі, якія адзначаюцца ў Беларусі. Многія рэлігійныя дзеячы гаварылі аб намеры яшчэ раз наведаць нашу краіну", - дадаў упаўнаважаны.

22 жніўня ў Лёзна прыбылі ўдзельнікі Кангрэса рабінаў Еўропы. Яны наведалі мемарыял "Адаменская горка", дзе сталі ўдзельнікамі калектыўнай малітвы ў памяць аб яўрэях, якія загінулі ў Лёзне ў час Вялікай Айчыннай вайны.

У вайну фашысты, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Лёзне гета. Адзін з самых масавых расстрэлаў мірных жыхароў адбыўся ў лютым 1942 года.

Тады каля Адаменскага рова (каля Залатой горкі, любімай мясціны адпачынку мясцовых жыхароў) захопнікі расстралялі амаль 1,5 тыс. чалавек. У час вайны ў Лёзне загінулі і сваякі Марка Шагала. За выратаванне яўрэяў, нягледзячы на небяспеку для ўласнага жыцця, некалькі жыхароў Лёзна ўдастоены ганаровага звання "Праведнік народаў свету".

23 жніўня 2016, Віцебск
Алёна Ціханава - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.08.2016
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:1296
 
Ключевые слова:
Лёзна Евреи в Беларуси Конгресс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме