https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прафілактыка атручэнняў грыбамі


У Беларусі з пачатку года зарэгістравана 47 выпадкаў атручэння грыбамі, пры якіх пацярпеў 51 чалавек.
Каб пазбегнуць атручэння грыбамі, спецыялісты рэкамендуюць звяртаць увагу на элементарныя правілы прафілактыкі:

*збіраць толькі вядомыя грыбы (існуюць спецыяльныя даведнікі ядомых і ядавітых грыбоў);
*нарыхтоўваць у запас толькі маладыя грыбы;
*саліць, сушыць, марынаваць кожны від грыбоў асобна;
*перад адварваннем старанна мыць грыбы ад часцінак пяску і глебы; *ваду пасля адварвання абавязкова зліваць.

Не рэкамендуецца:

*збіраць або купляць на рынку перарослыя, вялыя, пашкоджаныя лічынкамі і цвіллю грыбы;
*спрабаваць падазроныя грыбы на смак;
*збіраць грыбы ўздоўж дарог;
*адкладаць апрацоўку грыбоў, паколькі гэта прадукт скорапсавальны; купляць на рынку грыбныя кансервы, герметычна закрытыя ў дамашніх умовах, а таксама сухія грыбы, грыбную ікру і розныя салаты з грыбамі.



Крыніца: ДУ "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя".
БЕЛТА, 26 жніўня 2016
 
Дата публикации:26.08.2016
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:638
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Отравление грибами
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме