https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Брэстчыне ў пяты раз пройдзе ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”


19-25 чэрвеня грамадскае аб’яднанне “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” правядзе Рэспубліканскую ваенна-патрыятычную гульню “Зарніца”.
У гэтыя дні брэсцкая зямля ўжо ў пяты раз прыме піянераў-юнармейцаў з усіх куткоў краіны - пераможцаў абласных (Мінскага гарадскога) гульні. У якасці гасцей удзел у ёй прыме атрад “Мальчыш-Кібальчыш” з Масквы.

Ваенна-патрыятычная гульня пройдзе ў форме сямідзённых збораў на тэрыторыі агульнавайсковага палігона “Брэсцкі”. Юнармейцы пройдуць падрыхтоўку ў саставе атрадаў і па юнармейскім спецыяльнасцям, пакажуць сваё майстэрства ў ваенна-патрыятычных, спартыўных і творчых мерапрыемствах. Кульмінацыяй “Зарніцы” стане ваенізаваная гульня на мясцовасці.

Першы дзень завершыцца вечарам знаёмстваў “Іскры піянерскай дружбы”. 20 чэрвеня -- асаблівая дата ў піянерскім календары -- свята піянерскага вогнішча. У гэты дзень гульня будзе ўрачыста адкрыта, пройдзе конкурс інсцэніраванай песні каля вогнішча “З іскрай у душы і верай у Перамогу”. 21 чэрвеня ўдзельнікі адкажуць на пытанні турніру “Старонкі гісторыі Айчыны”, возьмуць удзел у фестывалі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Апошні мірны дзень”, сустрэнуцца з прадстаўнікамі Беларускага батальёна арлянят. 22 чэрвеня юнармейцы стануць сведкамі пачатку Вялікай Айчыннай вайны падчас рэканструкцыі эпізодаў баёў у Брэсцкай крэпасці “22 чэрвеня”, правядуць паверку загінулых “Свечка памяці”, падвядуць вынікі выставы-конкурсу “75 кадраў пачатку вайны”.

23 чэрвеня пройдуць спаборніцтвы “Да абароны Айчыны гатовы!”, падчас якіх трэба будзе разабраць-сабраць аўтамат Калашнікава, страляць. Пройдзе і агляд строю і песні “Аты-баты, ішлі салдаты з песняй на парад”. На наступны дзень запланаваная ваенізаваная гульня на мясцовасці. пачнецца яна з “атакі” лагера з паветра, высадкі непрыяцельскага дэсанта, сігналу трывогі і атрымання сакрэтнага пакета. Атрымаўшы  загад, юнармейцы рушаць выконваць пастаўленыя задачы. Конкурс баявых лісткоў “Змагацца і шукаць, знайсці і не здавацца!” аператыўна праінфармуюць пра падзеі падчас “Зарніцы”. Вечарам адбудзецца культурна-забаўляльная праграма “У коле сяброў”.

25 чэрвеня ў 10 гадзін над Брэсцкай крэпасцю прагучыць гук піянерскага горна, які паведаміць аб пачатку ўрачыстага закрыцця “Зарніцы”. Яе ўдзельнікі ўшануюць герояў Вялікай Айчыннай вайны, пасля 75-ці піянерам лепшых юнармейскіх атрадаў краіны ўпершыню будуць уручаны нагрудныя знакі “Піянер-юнармеец”. Завершыцца “Зарніца” экскурсіяй па мемарыяльнаму комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Сяргей Расолька
Звязда, 18 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:18.06.2016
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1000
 
Ключевые слова:
Зарница Военно-патриотическая акция Брэст Пионеры Беларуси Юнармейцы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме