https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі даручыў на працягу двух гадоў завяршыць будаўніцтва ў Гомелі новай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы і аснасціць гэту медустанову самым сучасным абсталяваннем


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 чэрвеня, наведваючы ў Гомелі будаўнічую пляцоўку аб`екта па рэканструкцыі дзіцячай абласной клінічнай бальніцы.
"Мы дамовіліся, што гэта будзе самая сучасная бальніца. Гэта дзеці, і абсталяванне павінна быць адпаведным", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Асобныя даручэнні Аляксандр Лукашэнка даў адносна крыніц фінансавання будаўніцтва. Ён адзначыў, што ўдзельнічаць у гэтым павінны ўсе: і рэспубліканскі, і абласны, і гарадскі бюджэты, а таксама мецэнаты і бізнесмены.

"Я гатовы сваю зарплату аддаваць. Трэба збіраць пакрыху, каб гэта была агульнанародная будоўля, а не спадзявацца толькі на рэспубліканскі бюджэт", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік прапанаваў, каб неабходнае фінансаванне ў аб`ёме амаль Br750 млрд узялі на сябе рэспубліканскі і абласны бюджэты ў суадносінах 50/50.

Кіраўнік дзяржавы падтрымаў такі варыянт, паабяцаўшы зрабіць усё неабходнае для больш хуткай рэалізацыі праекта.

Цяпер Гомельская вобласць адзіная ў рэспубліцы, дзе няма шматпрофільнай дзіцячай абласной бальніцы для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Бальніца, якая функцыянуе, ужо не адпавядае сучасным патрабаванням і нормам.

У 2016 годзе фінансаванне праектавання і будаўніцтва аб`екта плануецца за кошт сродкаў, заробленых у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у аб`ёме Br64 млрд.

17 чэрвеня 2016, Гомель
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.06.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:865
 
Ключевые слова:
Гомель Здравоохранение Детская областная больница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме