"Гэта светлае свята з`яўляецца сімвалам адзінства народаў, якія разам пераадолелі страшныя выпрабаванні ваенных гадоў, — адзначыў Лукашэнка ў пасланні прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. — У год 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны мы ўспамінаем тых, хто паказаў свету прыклад бязмежнай мужнасці і вернасці абавязку перад Радзімай. Гераічны подзвіг нашых бацькоў і дзядоў заўсёды будзе высокім маральным арыенцірам для будучых пакаленняў".
Кіраўнік дзяржавы таксама перакананы, што супрацоўніцтва Беларусі і Расіі будзе і надалей садзейнічаць забеспячэнню мірнага і годнага жыцця народаў абедзвюх краін.
Віншаванні былі таксама накіраваныя прэзідэнтам: Азербайджана — Ільхаму Аліеву, Арменіі — Сержу Саргсяну, Грузіі — Гіоргі Маргвелашвілі, Казахстана — Нурсултану Назарбаеву, Кыргызстана — Алмазбеку Атамбаеву, Малдовы — Мікалаю Цімафці, Таджыкістана — Эмамалі Рахмону, Туркменістана — Гурбангулы Бердымухамедаву, Узбекістана — Ісламу Карымаву і Украіны — Пятру Парашэнку.
Акрамя таго, Лукашэнка павіншаваў старшыню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, кіраўніка ўрада РФ Дзмітрыя Мядзведзева, старшыню Савета федэрацыі Федэральнага сходу РФ Валянціну Мацвіенку, старшыню Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыню Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу РФ Сяргея Нарышкіна, а таксама патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Акрамя таго, віншавальныя пасланні накіраваныя старшыні Выканаўчага камітэта — выканаўчаму сакратару СНД Сяргею Лебедзеву, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, генеральнаму сакратару АДКБ Мікалаю Бардзюжу, старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграну Саркісяну.
БелаПАН
Мінск, 7 мая 2016
Мінск, 7 мая 2016