У госці да «Звязды» прыйшоў пасол Таджыкістана ў Беларусі Казідаўлат Каімдадодаў. Размова ішла пра спецыяльны выпуск пісьменніцкай газеты Таджыкістана, прысвечанай беларускай літаратуры. У адным нумары ў перакладзе на таджыкскую былі прадстаўлены творы самых розных паэтаў і празаікаў Беларусі. Такі вопыт узяла на ўзбраенне і газета «Літаратура і мастацтва», выпусціўшы нядаўна нумар ужо з творамі таджыкскай літаратуры на беларускай мове.
Традыцыі беларуска-таджыкскіх літаратурных узаемаадносін імкліва развіваюцца. Пра гэта гаварылі і Казідаўлат Каімдадодаў, і дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, і адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка. Гэтаму спрыяюць і руплівасць асобных перакладчыкаў, прапагандыстаў дружбы літаратур. У Беларусі — перакладчыцы, празаіка Ірыны Качатковай, у Таджыкістане — празаіка, публіцыста, перакладчыка Ато Хамдама, празаіка і перакладчыка Леаніда Чыгрына (ён, між іншым, нарадзіўся на Віцебшчыне, 70 гадоў жыве ў Таджыкістане, выдатна валодае таджыкскай мовай).
Аўтар: Кірыл Ладуцька
Звязда, 19 сакавіка 2016
Аўтар: Кірыл Ладуцька
Звязда, 19 сакавіка 2016