https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэшткі ўнікальнага жывапісу XVIII стагоддзя знойдзены ў былым кляштары езуітаў у Нясвіжы


Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела Ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.
Рэшткі насценнага жывапісу, як мяркуецца XVIII стагоддзя, знойдзены ў час навукова-даследчых работ у касцёле Божага Цела ў Нясвіжы. Паводле яе слоў, на гісторыка-культурнай каштоўнасці XVI-XIX стагоддзяў у комплексе былога кляштара езуітаў - касцёле Божага Цела знойдзены рэшткі ўнікальнага жывапісу.

"Спецыялісты ААТ "Белрэстаўрацыя" праводзяць даследаванні па дэкаратыўным убранні кляштара. У выніку зандзіравання тынкавальных слаёў фасада былі знойдзены рэшткі ўнікальных роспісаў, як мяркуецца XVIII стагоддзя, перыяду Міхала Казіміра Рыбанькі і мастака Ксаверыя Гескага - аўтара знакамітай карціны "Тайная вячэра" ў інтэр`ерах касцёла Божага Цела.

З высокай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што фасады помніка архітэктуры перыяду барока былі багата ўпрыгожаны дэкаратыўнымі і сюжэтнымі роспісамі. Аналагаў знойдзеных роспісаў у Беларусі сёння не існуе", - падкрэсліла спецыяліст.

Наталля Хвір таксама дадала, што даследаванні прадаўжаюцца, спецыялісты адкрываюць новыя элементы роспісаў.

Міністэрства культуры Беларусі ў далейшым плануе правесці рэстаўрацыю і аднаўленне знойдзенага жывапісу. Гісторыка-культурная каштоўнасць XVI-XIX стагоддзяў комплекс былога кляштара езуітаў - касцёл Божага Цела ў Нясвіжы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, мае найвышэйшую катэгорыю "0", а таксама з`яўляецца складанай часткай аб`екта Спіса Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА - "Архітэктурны, культурны і жылы комплекс роду Радзівілаў у Нясвіжы".

11 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:916
 
Ключевые слова:
Нясвіж Реставрация Архитектура ЮНЕСКО Всемирное наследие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме