https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ліса раскапала старажытнае паселішча паблізу Белавежскай пушчы


На ўскраіне вёскі Вілы Камянецкага раёна паблізу аднайменнага археалагічнага аб`екта знойдзены фрагменты шкілета чалавека, паведаміў навуковы супрацоўнік нацыянальнага парку "Белавежская пушча" Руслан Кніга.
Таксама ў лісінай нары знаходзілася вялікая колькасць фрагментаў керамікі, ідэнтычнай той, якая была знойдзена ў час археалагічнага раскопу ў 2007 годзе. Артэфакты знойдзены за некалькі метраў ад археалагічнага аб`екта "Вілы-2" - паселішча эпох мезаліту, неаліту, бронзавага веку і Сярэдневякоўя.

Пра незвычайную знаходку паведамілі мясцовыя жыхары. Чалавечыя астанкі адправілі на экспертызу. Там пацвердзілі: фрагментам шкілета не менш як тры сотні гадоў.

"Магчыма, ліса раскапала старажытны могільнік. Новыя знаходкі сведчаць, што культурны слой гэтага аб`екта яшчэ не да канца вывучаны. Такім чынам, у далейшых археалагічных пошукаў ёсць перспектыва. Усе артэфакты будуць апісаны і, па магчымасці, дапоўняць гістарычную экспазіцыю Музея прыроды нацпарку", - паведаміў Руслан Кніга.

Гэта не першы выпадак, калі жывёлы дапамагаюць вучоным знайсці сляды гісторыі. Так, дзесяць гадоў таму ва ўрочышчы Язвы на месцы пясчанай "купальні" зуброў была знойдзена каменная сякера часоў неаліту. Стаянка чалавека перыяду позняга неаліту і бронзавага веку, якая атрымала назву "Археалагічны аб`ект "Вілы-2", знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне Белавежскай пушчы, ля месца зліцця рэк Лясная Правая і Белая.

Аб`ект археалогіі адкрыты ў 2007 годзе. На старажытным паселішчы археолагі знайшлі больш за тысячу артэфактаў, пачынаючы ад V стагоддзя да нашай эры і да перыяду Сярэдневякоўя.

У прыватнасці, на гэтай тэрыторыі знойдзены матэрыялы прыпяцка-нёманскай ранненеалітычнай культуры і фрагменты керамікі са шнуравой арнаментацыяй позненеалітычнага і раннябронзавага часу.

25 сакавіка 2016, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:806
 
Ключевые слова:
Белавежская пушча Камянец Археология Каменный век Раскопки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме