Сёлета яго 15-ты раз правяла Магілёўская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы пры спрыянні дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова. У гэтай навучальнай установе пяціборства ладзіцца усе 15 гадоў.
Спаборнікі за 100 хвілін адказалі на пытанні па пяці школьных прадметах: матэматыцы, прыродазнаўстве, гісторыі, літаратуры і мове. Адказы давалі толькі па-беларуску. Якасць мовы будзе ўлічаная пры падвядзенні вынікаў.
БелаПАН, 14 студзеня 2016