https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мерапрыемствы да 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна пройдуць у Беларусі на працягу 2016 года


Аб гэтым паведаміў 26 лістапада на прэс-канферэнцыі мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі Юрый Гільдзюк.
Да 75-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага музыканта Міністэрствам культуры Беларусі падрыхтаваны маштабны план мерапрыемстваў.

"Канцэрт у дзень нараджэння" 12 студзеня 2016 года адбудзецца на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Канцэрты, прысвечаныя памяці песняра, пройдуць на працягу года на сцэнічных пляцоўках у розных гарадах краіны. Плануецца абнаўленне экспазіцыі музея Уладзіміра Мулявіна, які дзейнічае ў Белдзяржфілармоніі.

Музей стане дэкарацыяй для тэлепраграмы "Пакуль мы помнім". Беларусы змогуць азнаёміцца з фотавыстаўкай работ Юрыя Іванова і Яўгена Коктыша, здымкамі з асабістага архіва, на аснове якіх плануецца выдаць фотаальбом. Выязная выстаўка экспанатаў музея Уладзіміра Мулявіна будзе працаваць на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Акрамя таго, плануецца перавыданне кнігі ў дапоўненым варыянце "В.Мулявин. Нота судьбы". Як адзначыла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, запланаваныя мерапрыемствы, якія пройдуць на працягу года, - гэта не толькі памяць аб музыканце, але і ўклад у справу незалежнасці, аб чым беларус па крыві, беларус па сэрцы Уладзімір Мулявін гаварыў усёй сваёй творчасцю.

26 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.11.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:894
 
Ключевые слова:
Уладзімір Мулявін "Песняры"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме