https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з`явіцца водна-балотны заказнік "Белы Мох"


У Беларусі ствараецца рэспубліканскі водна-балотны заказнік "Белы Мох".
Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 883 ад 21 кастрычніка 2015 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. Заказнік "Белы Мох" агульнай плошчай 887,55 га размесціцца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.

Яго ствараюць для захавання ў натуральным стане каштоўных леса-балотных экалагічных сістэм, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама месц іх росту і пражывання. На тэрыторыі заказніка забараняецца праводзіць работы па гідратэхнічнай меліярацыі і змяненні гідралагічнага рэжыму, разведцы і распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў, размяшчаць адходы (за выключэннем часовага захоўвання ў санкцыянаваных месцах), знішчаць або пашкоджваць драўнінна-хмызняковую расліннасць, выпальваць сухую траву.

Пастановай таксама замацаваны іншыя забароны, якія датычацца правядзення розных работ (у тым ліку будаўнічых) у заказніку.

Рэжым аховы і выкарыстання заказніка "Белы Мох" улічваецца пры распрацоўцы праектаў і схем землеўпарадкавання, лесаўпарадкавання і меліярацыі зямель, горадабудаўнічых праектаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Астравецкага раёна.

Заказнік аб`яўлены без канфіскацыі ў карыстальнікаў зямельных участкаў. Землекарыстальнікі абавязаны выконваць рэжым яго аховы і выкарыстання. Астравецкаму райвыканкаму даручана на працягу шасці месяцаў зарэгістраваць заказнік і ўстанавіць на яго межах спецыяльныя інфармацыйныя знакі. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

22 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.10.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:980
 
Ключевые слова:
Заказник Охрана природы Астравец "Белы Мох" Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме