https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі 60 са 100 маці ва ўзросце 25-34 гадоў хацелі б яшчэ нарадзіць дзіця


Аб гэтым сведчаць даныя многаіндыкатарнага кластарнага абследавання, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Па выніках абследавання, хочуць стаць маці кожная чацвёртая жанчына ва ўзросце 35-39 гадоў, кожная дваццатая - ва ўзросце 40-49 гадоў. 

У рэспубліцы на 1 студзеня бягучага года налічвалася 5 млн 71,6 тыс. жанчын, або 53,5 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва. Пры гэтым у гарадской мясцовасці пражывае 3 млн 944,8 тыс. жанчын (77,8 працэнта), у сельскай - 1 млн 126,8 тыс. (22,2 працэнта). 

Пачынаючы з 2007 года больш як 100 тыс. жанчын штогод становяцца маці. У 2014 годзе нарадзілася 118,5 тыс. дзяцей, з іх 54,4 тыс. (45,9 працэнта) - першынцы. Больш як палавіна нараджэнняў звязана з нараджэннем другога, трэцяга і наступных дзяцей. У мінулым годзе ў 1 тыс. 277 жанчын нарадзіліся двайняты, у 18 - трайняты.

Доля дзяцей, народжаных жанчынамі, якія знаходзяцца ў зарэгістраваным шлюбе, павялічылася да 85,1 працэнта ў 2014 годзе супраць 80,4 працэнта ў 2010 годзе.

Для Беларусі, як і для многіх еўрапейскіх дзяржаў, характэрна тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын пры нараджэнні дзіцяці. У 2014 годзе сярэдні ўзрост жанчыны пры нараджэнні дзіцяці склаў 28,2 года, у гарадской мясцовасці - 28,6 года, у сельскай мясцовасці - 27 гадоў.

У мінулым годзе ў маладых маці ва ўзросце да 25 гадоў нарадзілася 33,7 тыс. дзяцей, што на 15 працэнтаў менш, чым у 2010 годзе. Колькасць нованароджаных у маці ва ўзросце 25-39 гадоў склала 82,8 тыс. дзяцей (на 23,6 працэнта больш, чым у 2010 годзе). Расце таксама колькасць нараджэнняў у жанчын ва ўзросце 40-44 гады. У маці гэтай узроставай групы нарадзілася 1 тыс. 902 дзіцяці - у 1,5 раза больш, чым у 2010 годзе. 

У Беларусі Дзень маці адзначаюць штогод 14 кастрычніка. Дата святкавання прымеркавана да праваслаўнага свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Дзень маці з`яўляецца данінай глыбокай павагі і пакланення перад маці - захавальніцамі сямейнага ачага.

9 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.10.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1350
 
Ключевые слова:
День матери Демография Статистика Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме