"У Беларусі ёсць вельмі важны складнік - гэта з`яднанасць нашага народа, жаданне разам развіваць сваю краіну. Яднанне народа сведчыць аб тым, што ў нашай краіны вялікая і светлая будучыня", - сказала Лілія Ананіч.
Паводле яе слоў, калі людзі збіраюцца разам і выказваюць агульныя эмоцыі, агульныя пачуцці, гэта заўсёды душэўны ўздым. "І сёння ў зале Палаца спорту мы бачым самых знакавых артыстаў нашай краіны, бачым творчую інтэлігенцыю, спартсменаў, моладзь - мы разам", - адзначыла міністр.
Акцыя "Мы - разам!" пачалася ў лютым. У час яе першага этапу ў абласных і раённых цэнтрах, аграгарадках і Мінску прайшлі канцэрты з удзелам прафесійных і аматарскіх калектываў. Кульмінацыяй першага этапу стаў гала-канцэрт 3 ліпеня каля стэлы "Мінск - горад-герой" у час святкавання Дня Незалежнасці. А ў верасні ў Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску прайшлі мерапрыемствы другога этапу, якія ўключалі паказ мюзікла "Папараць-кветка" і гала-канцэрты артыстаў эстрады.
Мерапрыемствы праходзілі пры поўных залах.
Мерапрыемствы праходзілі пры поўных залах.
9 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА