"Мы вітаем рашэнне Нобелеўскага камітэта аб прысуджэнні прэміі па літаратуры за 2015 год нашай суайчынніцы, беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Гэтая першая прэмія, атрыманая грамадзянінам нашай суверэннай краіны, увойдзе ў гісторыю станаўлення беларускай нацыі, грамадства і дзяржавы", — паведамляе знешнепалітычнае ведамства.
У МЗС адзначылі, што "беларуская зямля багатая талентамі", і выказалі надзею, што "Нобелеўская прэмія Святланы Алексіевіч стане не апошняй высокай міжнароднай узнагародай за выдатныя дасягненні беларусаў у галіне навукі, літаратуры, медыцыны і ў іншых сферах".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 8 кастрычніка 2015
Мінск, 8 кастрычніка 2015