https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі вышэйшы, чым у многіх еўрапейскіх дзяржавах


Аб гэтым паведаміла 8 кастрычніка на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
У Беларусі сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў 2014 годзе склаў 1,69 - гэта вышэй, чым у многіх еўрапейскіх дзяржавах (Аўстрыя, Германія, Грэцыя, Іспанія, Італія).

"Нягледзячы на зніжэнне колькасці жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, у мінулым годзе нарадзілася больш як 118 тыс. дзяцей - гэта самы высокі паказчык за апошнія 20 гадоў. Павялічваецца і памер беларускай сям`і: больш як 54 працэнты нованароджаных - гэта другія, трэція і наступныя дзеці, - сказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. - Шматдзетных сем`яў у краіне ўжо налічваецца больш за 77 тыс. (паводле даных перапісу 2009 года, іх было 62,5 тыс.)".

Паводле слоў Аляксандра Румака, у 2016-2020 гадах вектар сямейнай палітыкі будзе накіраваны на захаванне дасягнутых паказчыкаў нараджальнасці, арыентацыю на падтрымку сем`яў з двума і больш дзецьмі. Пры гэтым асноўная ўвага будзе ўдзелена не матэрыяльным фактарам, а стварэнню асяроддзя, спрыяльнага для жыццядзейнасці сем`яў. Гэта развіццё ўмоў для больш гарманічнага сумяшчэння прафесійных і сямейных роляў, павышэнне адказнасці і ступені ўдзелу мужчын у пытаннях выхавання і догляду дзяцей, выраўноўванне стартавых магчымасцей дзяцей з розных катэгорый сем`яў. Важным элементам сямейнай палітыкі будзе развіццё інфармацыйнай прасторы па тэматыцы шлюбных і сямейных адносін, асвятленні і прапагандзе пазітыўнага вобраза сучаснай сям`і, удасканаленне вытворчасці і распаўсюджвання сацыяльнай сямейнай рэкламы. Рэалізацыя гэтых задач плануецца падпраграмай "Сям`я і дзяцінства" дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" на 2016-2020 гады", рэзюмаваў намеснік міністра.

8 кастрычніка 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.10.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1246
 
Ключевые слова:
Статискика Демография Материнство и детство Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме