https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пленэр да 145-годдзя Фердынанда Рушчыца адкрываецца ў Валожынскім раёне


Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Пленэр да 145-годдзя з дня нараджэння знакамітага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца адкрыецца 7 кастрычніка ў вёсцы Багданава (Валожынскі раён).  

Сярод удзельнікаў пленэра будуць мастакі Кастусь Качан, Алесь Суша, Уладзімір Васюк, Ігар Бархаткоў, Аляксандр Лубнеўскі, Уладзімір Пракапцоў, Аляксандр Грышкевіч, Уладзіслаў Петрык. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальны мастацкі музей Беларусі і Валожынскі райвыканкам.

Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства, якое адбудзецца ў 12.00, прымуць удзел прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама, Беларускага саюза мастакоў і арганізатараў. Па выніках пленэру майстры пэндзля падораць свае работы для экспанавання ў Багданаве.

Памятныя мерапрыемствы ў Багданаве да 145-годдзя з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца пройдуць 10 снежня бягучага года. У час падрыхтоўкі да іх правядзення плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыю сямейных могілак Рушчыцаў і стварыць экспазіцыю (галерэю), прысвечаную Фердынанду Рушчыцу, у памяшканнях Багданаўскага аддзялення Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў. Да 145-годдзя з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца Валожынскім райвыканкамам таксама праведзены V пленэр юных мастакоў-пейзажыстаў "Зямля і неба Фердынанда Рушчыца" і акцыя "Ноч музеяў" у раённым краязнаўчым музеі, у ходзе якой наведвальнікам былі прадстаўлены відэапрэзентацыя аб творчасці мастака, выстаўка работ удзельнікаў пленэру, касцюміраванае шоу.

Знакаміты мастак-пейзажыст, графік, тэатральны дэкаратар, педагог, які пакінуў глыбокі след у мастацтве Беларусі і Польшчы Фердынанд Рушчыц, нарадзіўся ў 1870 годзе недалёка ад вёскі Багданава. Тут жа завяршыўся зямны шлях майстра. Яго пахавалі на сельскіх могілках, побач з продкамі.

7 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.10.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:837
 
Ключевые слова:
Фердынанд Рушчыц Искусство Живопись
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме