https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прадоўжыць палітыку наладжвання самых цесных адносін з Ватыканам


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня ў час сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Клаўдыа Гуджэроці, якая адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Як адзначыў Прэзідэнт, у перыяд работы Клаўдыа Гуджэроці ў Беларусі зроблена нямала для наладжвання вельмі цесных кантактаў з Ватыканам, з Папам Рымскім.

"Хачу Вас запэўніць, што мы ад гэтай палітыкі не адыходзім. Калі ў кагосьці там думка, што Лукашэнка пазіцыю мяняе адносна католікаў, Каталіцкай царквы і Ватыкана, гэта абсалютна не так. Гэта поўная бязглуздзіца, - заявіў Прэзідэнт Беларусі. - Мы нічога не мяняем, мы не заігрывалі ні з католікамі, ні з праваслаўнымі, ні з іншымі. Мы праводзілі сумленную, шчырую палітыку".

Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: "Частка нашых грамадзян - гэта католікі, гэта вернікі. Гэта прынцыповыя людзі, і я паважаю іх пазіцыю".

На думку Прэзідэнта, кожны чалавек павінен сам вызначыцца, па якой дарозе і да якога храма яму ісці.

"Я дваццаць гадоў прытрымліваюся гэтай палітыкі, і так будзе заўсёды. Вы хочаце быць католікам? Калі ласка. Хочаце праваслаўным? Не забаронена. Іўдзейскую, мусульманскую прапаведаваць рэлігію, будызм - калі ласка, мы не супраць. Выбірайце любую, мы ніколі не будзем гэтаму перашкаджаць. Не хочаце ісці ў царкву - не ідзіце. Мы нікога ганяць не будзем і заганяць у царкву не будзем. Чалавек сам павінен вызначыцца".

Звяртаючыся да Апостальскага нунцыя, Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: "Для вас важна, каб да вас прыйшоў перакананы чалавек, а не проста з выпадку". "Тут - агульначалавечы падыход, Вы яго разумелі, Вы нас у гэтым плане заўсёды падтрымлівалі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

4 снежня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2015
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:827
 
Ключевые слова:
Беларусь-Ватикан Религия Нунций Христианство Свобода вероисповедания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме