https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Унікальную кнігу мемуараў Агінскага прэзентуюць у Мінску


Гэты год рашэннем ЮНЕСКА аб`яўлены годам Міхала Клеафаса Агінскага. Мерапрыемствы, прысвечаныя 250-годдзю з дня нараджэння праслаўленага земляка, будуць адзначаць не толькі ў Беларусі, але і іншых краінах свету.
Унікальную кнігу мемуараў грамадскага дзеяча, палітыка, дыпламата, мецэната, кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага прэзентуюць у Мінску.

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 250-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, адбудзецца ў Мінску 26 верасня на плошчы Свабоды. Тут адкрыюць мемарыяльную дошку. У гэты ж дзень у КЗ "Верхні горад" пройдзе юбілейны канцэрт "Агінскі без межаў". У ім прымуць удзел прамыя нашчадкі кампазітара з польскага горада Познань, народны фальклорны ансамбль "Тутэйшая шляхта", хор "Канкордыя" і іншыя. У час канцэрта таксама адбудзецца прэзентацыя ўпершыню перакладзенай у Беларусі ўнікальнай кнігі мемуараў Агінскага, выпушчанай да яго 250-гадовага юбілею.

Агінскі, які вядомы як кампазітар, быў перш за ўсё дзяржаўным служачым, які займаў кіруючыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, які адыграў значную ролю ў дзяржаўным, грамадска-палітычным жыцці Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.

25 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.09.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1243
 
Ключевые слова:
ЮНЕСКО Міхал Клеафас Агінскиі Фэст культуры Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме