https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі саюз моладзі запланаваў некалькі акцый да 70-годдзя Вялікай Перамогі


Аб гэтым паведаміў 5 сакавіка на калегіі Міністэрства інфармацыі Беларусі першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Андрэй Белякоў.
Андрэй Белякоў паведаміў, што праект "Кветкі Вялікай Перамогі!" ужо знайшоў водгук. Сімвал праекта - кветка яблыні з чырвона-зялёнай стужачкай. Кветкавыя бутаньеркі будуць прапаноўвацца паўсюдна за сімвалічнае грашовае ўзнагароджанне. Атрыманыя сродкі будуць сабраны на рахунку праекта для аказання адраснай дапамогі ветэранам.

Яшчэ адным праектам стане поезд агітбрыгад, які адправіцца ў розныя гарады Беларусі. Пасля прыезду ў кожны горад будзе праходзіць свята з удзелам калектываў гэтага рэгіёна. "Мы хочам нагадаць не толькі жыхарам краіны, але і грамадзянам іншых дзяржаў аб тым, як цэнім Перамогу і наколькі ўдзячныя за яе", - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ.

Яшчэ адзін праект, які арганізуе БРСМ, - "У страі анлайн". Яго сутнасць - даць магчымасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны паразмаўляць у прамым эфіры паміж сабой і з моладдзю. Сёння праведзены першы такі праект у БДУІР. Людзі з розных гарадоў Беларусі, Расіі змаглі пагутарыць. Маладыя людзі паразмаўлялі з ветэранамі. "Да адкрытага дыялогу пакаленняў важна прыцягнуць як мага большую колькасць жыхароў з краін СНД", - падкрэсліў Андрэй Белякоў.

Ён расказаў таксама, што БРСМ рэалізуе сумесныя праекты з ТРА Саюза, "Комсомольской правдой".

Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч адзначыла, што са свайго боку Міністэрства інфармацыі стане першым правадніком па "навадненні" гандлю сімваламі праекта "Кветкі Вялікай Перамогі!".

5 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.03.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1533
 
Ключевые слова:
"Кветкі Вялікай Перамогі!" 70-летие Победы Молодёжь Беларуси БРСМ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме