https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія мужчыны ў сярэднім спяць на 25 мінут больш, чым жанчыны


Беларускія мужчыны ў сярэднім спяць 8 гадзін 27 мінут, жанчыны - 8 гадзін 2 мінуты. Аб гэтым паведамілі ў Фондзе ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.
На чытанне газет, часопісаў, інтэрнэт і тэлебачанне мужчыны трацяць у дзень у сярэднім 2 гадзіны 12 мінут, жанчыны - 1 гадзіну 9 мінут.

Жанчыны ў Беларусі маюць больш высокі ўзровень адукацыі, чым мужчыны, але пры гэтым заняты ў менш аплатных прафесіях і галінах вытворчасці. Вышэйшая або сярэдняя спецыяльная адукацыя ёсць у 55 працэнтаў працуючых жанчын і 38 працэнтаў мужчын. Сярод занятых у эканоміцы доля працуючых жанчын з вышэйшай адукацыяй складае 26,9 працэнта, у той час як аналагічны паказчык для мужчын роўны 20,2 працэнта.

Удзельная вага жанчын па рабочых спецыяльнасцях складае 43,7 працэнта, жанчын-служачых - 68,1 працэнта, кіраўнікоў - 46,5 працэнта, спецыялістаў - 74,2 працэнта. Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, доля жанчын у агульнай колькасці працуючых дасягае амаль 54 працэнты.

Беларусь увайшла ў лік 27 краін свету, якія дасягнулі мэтавага паказчыка па ўдзеле жанчын у працэсе прыняцця рашэнняў. У беларускім парламенце амаль 30 працэнтаў жанчын. Тры жанчыны ўзначальваюць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання - міністр працы і сацыяльнай абароны, міністр інфармацыі, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

6 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.03.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1196
 
Ключевые слова:
Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме