Антытэрарыстычны цэнтр дзяржаў - удзельніц СНД (АТЦ) 24-25 верасня ў Белгарадзе правядзе міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Папярэджанне ўцягнення моладзі ў тэрарыстычныя і экстрэмісцкія арганізацыі",
"Міжнародныя эксперты выказваюць сур`ёзную заклапочанасць узросшай колькасцю грамадзян, якія выязджаюць за межы сваіх краін з мэтай падрыхтоўкі або ўдзелу ў тэрарыстычных актах, а таксама праходжання імі абучэння ў тэрарыстычных мэтах, - адзначылі ў прэс-бюро. - Трывожную тэндэнцыю мае павелічэнне колькасці замежных баевікоў-тэрарыстыў, якія выязджаюць у Сірыю і Ірак для ўдзелу ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава".
Актыўнае насаджэнне ў грамадстве насільных рэлігійна-экстрэмісцкіх ідэй, распаўсюджванне якіх падтрымліваецца СМІ, у тым ліку праз інтэрнэт і сацыяльныя сеткі, толькі садзейнічае вярбоўцы замежных баевікоў-тэрарыстаў. Практыка паказвае, што найбольш падпадае пад уздзеянне радыкальных рэлігійных ідэй моладзь, прадстаўнікі якой найбольш востра рэагуюць на праблемы сучаснага грамадства.
У канферэнцыі прымуць удзел паўнамоцныя прадстаўнікі кампетэнтных органаў дзяржаў СНД у Расіі (Беларусі, Азербайджана, Казахстана і Малдовы), парламентарыі, супрацоўнікі сілавых структур, прадстаўнікі органаў улады, а таксама студэнцкіх і маладзёжных арганізацый.
Вынікам мерапрыемства стане дакумент з канкрэтнымі практычнымі рашэннямі і рэкамендацыямі, накіраванымі на ранняе папярэджанне і спыненне ўцягнення моладзі, перш за ўсё студэнцкай, у дзейнасць міжнародных тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый.
22 верасня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
22 верасня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА