https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Абарона Айчыны ў Беларусі мае ўсенародны характар


Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, якое агучыў 20 лютага дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Мяжуеў на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі.
"Сёння Беларусь - незалежная суверэнная дзяржава, дзе забяспечаны мір, стабільнасць і згода. І ні ў кога не павінна быць сумненняў, што так будзе і надалей, таму што абарона Айчыны ў нашай краіне мае ўсенародны характар, а Узброеныя Сілы заўсёды гатовы адэкватна адказаць на любыя выклікі і пагрозы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл набывае асаблівую значнасць. У свяшчэннай барацьбе з ворагам чалавецтва беларускія воіны паказалі прыклад найвышэйшай доблесці, стойкасці і самаадданай любові да радзімы. "Гэта свята ўсіх, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хто прыняў эстафету ў пакалення пераможцаў і ў сучасных умовах надзейна забяспечвае бяспеку краіны", - адзначаецца ў віншаванні.

20 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.02.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1053
 
Ключевые слова:
День защитников Отечества Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме