https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску 21 і 22 лютага пройдуць святочныя масленічныя гулянні


Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.
Цэнтральнае свята "Масленіца" адбудзецца ў суботу з 10.00 да 19.00 на праспекце Пераможцаў, 4, каля Палаца спорту. Там будзе прадавацца шырокі асартымент харчовых, нехарчовых тавараў і прадукцыі грамадскага харчавання. 

Наведвальнікі кірмашу змогуць паспрабаваць традыцыйныя стравы беларускай кухні, а таксама шашлык, гарачую юшку і розныя ласункі. Кулінары абяцаюць неверагодную разнастайнасць бліноў па старадаўніх рэцэптах — з маслам і смятанай, салам, каўбаскай, ікрой, а для ласуноў — з макам і варэннем. 

Гандлёвыя рады разгорнуцца больш чым на 13 тысячах квадратных метраў. Сваю прадукцыю прадставяць найбуйнейшыя прадпрыемствы сталіцы — "Белрыба", "Мінскхлебпрам", Мінскі камбінат хлебапрадуктаў, "Камунарка", "Мінскі мясакамбінат", "Мінскі малочны завод № 1", а таксама гандлёвыя аб`екты сталіцы і Белкаапсаюза. Святочны настрой падтрымаюць музычнае суправаджэнне і культурная праграма. 

Святкаванні пройдуць у суботу і нядзелю ва ўсіх раёнах Мінска. 

У Заводскім раёне народныя гулянні будуць арганізаваныя ў парку імя 900-годдзя Мінска (вуліца Ташкенцкая, 33) 21 лютага з 11.00 да 20.00 і 22 лютага з 11.00 да 19.00. Святочныя мерапрыемствы таксама пройдуць у Мінскім заапарку (Ташкенцкая, 40) 22 лютага з 13.00 да 15.00. 

У Ленінскім раёне гулянні плануюцца на пляцоўцы каля кінатэатра "Салют" (праспект Ракасоўскага, 150а) 21 сакавіка з 12.00 да 15.00. 

У Маскоўскім раёне "Масленіца" пройдзе ў парку імя М.Паўлава 21 лютага з 10.00 да 17.00, на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту — 22 лютага з 12.00 да 16.00. 

У Кастрычніцкім раёне "Шырокая Масленіца" будзе арганізаваная на пляцоўцы каля сярэдняй школы № 1 (вуліца Чкалава, 1, корп. 4) 21 лютага з 11.30 да 14.00. 

У Партызанскім раёне святкаванні пройдуць у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага 21 лютага з 12.00 да 16.00. 

У Першамайскім раёне — у Цэнтральным батанічным садзе 21 лютага з 13.00 да 17.00 і ў парку імя Чалюскінцаў 22 лютага з 12.00 да 16.00. 

У Савецкім раёне масленічныя гулянні пройдуць на плошчы перад Камароўскім рынкам (вуліца В.Харужай, 8) 21 лютага з 11.00 да 15.00. Свята сустрэчы вясны пройдзе на пляцоўцы перад інтэрнатам № 2 БДУІР (вуліца Бяды, 4) 1 сакавіка з 11.00 да 16.00. 

У Фрунзенскім раёне святкаванні будуць арганізаваныя на плошчы перад Мінскім лядовым палацам спорту (вуліца Прытыцкага, 27) 21 лютага з 12.00 да 15.00. 

У Цэнтральным раёне свята "Шырокая Масленіца" пройдзе на пляцоўцы каля Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) 21 лютага з 12.00 да 15.00.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2015
 
Дата публикации:21.02.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1178
 
Ключевые слова:
Мінск Масленица
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме