https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская моладзь з задавальненнем дэманструе пазітыўныя адносіны да нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі


Такое меркаванне выказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ" Андрэй Белякоў у час анлайн-канферэнцыі "Моладзевыя трэнды сучаснай Беларусі".
"Прыемна бачыць, што сёння нашы беларускія традыцыі, уключаючы "вышыванкі", - у трэндзе, што моладзі важна праз нейкія сучасныя формы, праз нацыянальную і дзяржаўную сімволіку самарэалізоўвацца. Моладзь з вялікім задавальненнем дэманструе сваё пазітыўнае стаўленне да традыцый. Дарэчы, ёсць ужо шмат праектаў па шыццю адзення з нацыянальнай сімволікай. І гэта ўсё ўспрымаецца правільна. Галоўнае, што беларусы прыйшлі эвалюцыйна, а не шляхам насаджэння, да таго, што важна шанаваць традыцыі і што ўсё гэта - самавыяўленне і праява любові да сваёй краіны", - падкрэсліў Андрэй Белякоў.

Паводле яго слоў, відавочна, што беларуская мова і культура сёння запатрабаваны, яны развіваюцца. "І вельмі важна, што ўсё гэта адбываецца мірна і эвалюцыйна. З аднаго боку, гэта станаўленне людзей, народа. З іншага - гэта палітыка кіраўніка дзяржавы, уключаючы тое, што ўсё гэта не было навязана ў адзін момант, як у пачатку 90-х гэта спрабавалі зрабіць. Нельга за адзін дзень усім пачаць размаўляць на беларускай мове, усіх апрануць у беларускае адзенне - да гэтага трэба прыйсці, што цяпер і адбываецца", - дадаў ён.

Андрэй Белякоў таксама адзначыў: "Беларусь - незалежная краіна са сваёй багатай і прыгожай гісторыяй, якая паважае сябе і свае традыцыі. Упэўнены, наша моладзь будзе па гэтым шляху ісці, а БРСМ будзе імкнуцца рэалізоўваць адпаведныя цікавыя праекты".

11 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.08.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1417
 
Ключевые слова:
Молодёжь Традиции Беларуская мова БРСМ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме