https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэлеканал "Беларусь 5" з 1 ліпеня ўвойдзе ў агульнадаступны пакет тэлепраграм


Праграмы тэлеканала "Беларусь 5" з 1 ліпеня стануць даступнымі для ўсіх тэлегледачоў краіны.
Гэта стала магчымым дзякуючы яго ўключэнню ў агульнадаступны пакет тэлепраграм, абавязковых для распаўсюджвання ў Беларусі. Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, прамыя трансляцыі буйных міжнародных спаборніцтваў, спорт высокіх дасягненняў, спецыяльныя выпускі тэматычных праграм, апошнія навіны са свету вялікага спорту цяпер даступны ўсім беларускім балельшчыкам.

"З 1 ліпеня трансляцыя тэлепраграмы "Беларусь 5", якая ўключана ў пералік тэлепраграм, што ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм, зацверджаны пастановай Савета Міністраў, будзе ажыццяўляцца ў складзе базавага пакета праграм камерцыйнага наземнага лічбавага эфірнага тэлевізійнага вяшчання па стандарце DVB-T2 у адкрытым фармаце", - удакладнілі ў РУП "Белтэлекам".

"Беларусь 5" - першы нацыянальны спартыўны тэлеканал, нішавы канал у структуры галоўнага дзяржаўнага медыяхолдынгу краіны, у аснове сеткі якога - выкарыстанне эксклюзіўнага спартыўнага кантэнту. Пачаў вяшчанне на тэрыторыі краіны з дапамогай кабельных аператараў электрасувязі, а таксама пры дапамозе IP-тэлебачання праз РУП "Белтэлекам" (лічбавае эфірнае тэлебачанне "ZALA") у кастрычніку 2013 года.

24 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.06.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1045
 
Ключевые слова:
"Беларусь 5" Телевидение Спортивный канал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме