https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арт-кінатэатр з 3D-заламі адкрыецца ў ліпені ў Мінску


Аб гэтым паведамілі ў дэвелаперскай кампаніі "Сігмаполюс", якая валодае шматфункцыянальным комплексам.
Арт-кінатэатр з 3D-заламі адкрыецца ў ліпені ў гандлёва-забаўляльным цэнтры "Тытан".

Кінатэатр уключае дзве залы. Вялікая налічвае прыблізна 220 месцаў, малая — амаль 100. У іх устаноўленыя серабрыстыя экраны палепшанай колераперадачы, зробленыя шырокія праходы, пастаўленыя крэслы з падшклянкамі. Прадугледжаныя мяккія канапы — VIP-месцы будуць займаць адзін рад у кожнай кіназале.

Залы абсталяваныя сістэмай кандыцыянавання. Пры кожнай зале будзе працаваць свой кінабар з ежай і напоямі. Папкорн і чыпсы будуць прадаваць у "бясшумнай" упакоўцы, якая не хрусціць і не перашкаджае прагляду.

Арт-кінатэатр будзе адрознівацца ад звычайных кіназалаў як інтэр`ерам, так і канцэпцыяй. Апрача паказу нашумелых сусветных прэм`ер прадугледжаныя сеансы для аматараў малабюджэтных фільмаў. Некалькі разоў на месяц будзе дэманстравацца "кіно не для ўсіх". Фармат абмяркоўваецца — ад тэматычных кінавечарын да артхаўсных марафонаў.

У кінатэатры чакаюць як жыхароў прылеглых мікрараёнаў, так і аматараў кіно з іншых канцоў горада. Цэны на білеты будуць на сярэднім для Мінска ўзроўні.

Як паведамілі ў кампаніі, раней арт-кінатэатр працаваў у бізнес-цэнтры Rubin Plaza. Аднак у 2012 годзе там змяніўся арандатар, і новае месца шукалі амаль тры гады. У "Тытане" памяшканні пад дзве кіназалы былі прадугледжаныя праекціроўшчыкамі першапачаткова. Як чакаецца, арт-кінатэатр прыцягне ў гандлёвую галерэю новых наведвальнікаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:18.06.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1186
 
Ключевые слова:
Мінск Кинотеатр 3D Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме