https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У рабоце з моладдзю неабходна больш актыўна выкарыстоўваць увесь інфармацыйны патэнцыял сацыяльных сетак


Аб асаблівасцях сучаснай палітыкі дзяржавы ў рабоце з моладдзю 12 чэрвеня распавёў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі.
Бузоўскі прымае ўдзел у рэспубліканскім семінары ідэалагічнага актыву Гомельскай вобласці "Ідэалагічная прастора Гомельшчыны: прыярытэты і формы ўзаемадзеяння", які праходзіць у абласным цэнтры.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі лічыць, што сёння для арганізацый або прадпрыемстваў недастаткова проста мець свой інфармацыйны рэсурс у інтэрнэце. "Трэба ўлічваць той факт, што 80 працэнтаў усяго часу ў інтэрнэце моладзь праводзіць у сацыяльных сетках. Менавіта таму неабходна займаць такія інфармацыйныя нішы і выходзіць на якасны ўзровень работы менавіта ў гэтым сегменце", - сказаў Ігар Бузоўскі.

Таксама ён адзначыў, што ў Гомельскай вобласці рэсурсаў, якія асвятляюць дзейнасць дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, ствараецца больш, чым у іншых рэгіёнах. "Гэта прыклад таго, як неабходна развіваць дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы ў прынцыпе, незалежна ад таго, маюць яны маладзёжную накіраванасць або асвятляюць больш сур`ёзныя тэмы. Сацыяльныя сеткі прадстаўлены вялікай аўдыторыяй, якая не павінна заставацца без увагі", - лічыць Ігар Бузоўскі.

У ходзе работы семінара яго ўдзельнікі азнаёміліся з арганізацыяй ідэалагічнай работы ў Гомельскім інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь і на кандытарскай фабрыцы СП ААТ "Спартак". Пасля чаго на пленарным пасяджэнні, у якім прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі ідэалагічнага актыву Гомельскай вобласці, рэктары ВНУ, намеснікі старшынь гар- і райвыканкамаў і кіраўнікоў адміністрацый раёнаў Гомеля, былі прадстаўлены тэматычныя даклады, а таксама падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах вобласці па выніках 2014 года.

12 чэрвеня, Гомель
Юлія Лысенка - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.06.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1479
 
Ключевые слова:
Гомель Идеологическая работа Патриотизм Молодёжь Беларуси БРСМ Соцсети
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме