https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Еўрабачанне-2015" выйграла Швецыя, Беларусь паставіла на першае месца Расію


Шведскі выканаўца Монс Зелмерлёў з кампазіцыяй Heroes стаў пераможцам 60-га міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне", фінал якога прайшоў у ноч на 24 мая ў Вене.
Скандынаў атрымаў 365 ачкоў. На другім месцы Паліна Гагарына з Расіі (A Million Voices) — 303 балы, на трэцім — італьянскае трыа Il Volo (Grande Amoro) — 292.

У першай дзясятцы таксама Бельгія (217 балаў), спецыяльны госць юбілейнага конкурсу Аўстралія (196), Латвія (186), Эстонія (106), Нарвегія (102), Ізраіль (97) і Сербія (53).

Беларускія гледачы і прафесійнае журы паставілі Швецыю на другое месца (10 балаў). На першай пазіцыі — Расія (12), на трэцяй — Бельгія (8). Далей размясціліся Эстонія (7), Аўстралія (6), Латвія (5), Арменія (4), Грузія (3), Ізраіль (2), Італія (1).

Як паведамлялася, прадстаўнікі Беларусі Юзары і Маймуна ў фінал не трапілі.

Швецыя выйграла "Еўрабачанне" другі раз за апошнія тры гады: у 2012 годзе першае месца заняла спявачка Ларын. У тым жа годзе яна была запрошаная на "Славянскі базар у Віцебску". Падчас знаходжання ў Беларусі Ларын наведала жонку праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які знаходзіўся ў зняволенні.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 24 мая 2015
 
Дата публикации:24.05.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:979
 
Ключевые слова:
Евровидение Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме