Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Таджыкістане Вольга Гаўрук прыняла ўдзел у Душанбэ ў акцыі Міжпарламенцкай асамблеі СНД "Эстафета Памяці", прысвечанай 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Дыпламат таксама прыняла ўдзел ва ўскладанні вянка да мемарыяла Вечнага агню ў парку Перамогі. "У ходзе сустрэчы з ветэранамі і членамі МПА СНД пасол Беларусі расказала аб найбольш яркіх прыкладах барацьбы беларускага народа з нямецкімі захопнікамі, а таксама аб таджыкістанцах, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі", - сказалі ў МЗС. Акрамя таго, Вольга Гаўрук выступіла на міжнароднай канферэнцыі "Таджыкістан у агульнай барацьбе за перамогу над фашызмам".
У МЗС дадалі, што арганізатарамі канферэнцыі выступілі Фонд развіцця "Інстытут еўразійскіх даследаванняў" і Нацыянальны дабрачынны фонд Таджыкістана. У канферэнцыі прынялі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Таджыкістане, вучоныя-гісторыкі і эксперты, студэнты і актывісты маладзёжных арганізацый, дзеячы культуры і журналісты. Мерапрыемства прайшло ў рамках падрыхтоўкі Міжнароднага форуму пераможцаў "Вялікая Перамога, здабытая адзінствам". Такія форумы праводзяцца з 2010 года і прысвечаны важнейшым вехам у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
1 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
1 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА