https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 100 калекцый з васьмі краін будуць экспанавацца на філатэлістычнай выстаўцы ў Мінску


Аб гэтым паведамілі ў музеі.
Больш за 100 калекцый з васьмі краін будуць экспанавацца на VIII Нацыянальнай філатэлістычнай выстаўцы "Белфіла-2015", якая пройдзе 6-15 мая ў Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. 

У экспазіцыі будуць прадстаўлены калекцыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Казахстана, Літвы, Польшчы, Германіі. Шэраг работ прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны: "Палявая пошта 1941-1945", "Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", "70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне".

Задача выстаўкі "Белфіла-2015", прымеркаванай да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, - патрыятычнае выхаванне моладзі на гераічных прыкладах гісторыі, прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў развіцця філатэліі ў Беларусі. У форуме актыўны ўдзел прымуць дзеці і моладзь: у юнацкім класе заяўлена больш за 20 калекцый.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны прысутнічае і на 30 беларускіх паштовых мініяцюрах. Да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі выпушчана разнастайная прадукцыя: паштовы блок, паштовая марка, два канверты Першага дня, спецыяльны паштовы штэмпель; восем мастацкіх маркіраваных канвертаў серыі "Героі Савецкага Саюза"; мастацкі маркіраваны канверт "70 гадоў Перамогі. 9 Мая. Дзякуй за Перамогу!"; 6 спецыяльных паштовых штэмпеляў (дата гашэння - 9 мая 2015); паштоўкі ў шырокім асартыменце. Акрамя таго, уведзены ў абарачэнне маркіраваны канверт, у дні работы выстаўкі на Мінскім паштамце адбудзецца яго спецыяльнае памятнае гашэнне "VIII Нацыянальная філатэлістычная выстаўка "Белфіла-2015".

У музейным магазіне Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлены шырокі асартымент беларускай філатэлістычнай прадукцыі.

Выстаўка арганізавана Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі, рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі "Белпошта", Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі і грамадскім аб`яднаннем "Беларускі саюз філатэлістаў".

29 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1364
 
Ключевые слова:
Филателия Выставка Белпошта 70-летие Победы Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме