Паводле слоў кардынала , падчас сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў Беларусі магчымасць візіту Лукашэнкі ў Ватыкан абмяркоўвалася. "З боку Святога прастола ёсць уся гатоўнасць для такога візіту. Чакаецца толькі рашэнне беларускага кіраўніцтва аб запытванні сустрэчы, удакладнення дат візіту", — сказаў кардынал Паралін на прэс-канферэнцыі.
Дзяржсакратар папы Францыска растлумачыў, што паводле пратаколу Святога прастола "палітычным лідарам не накіроўваюцца запрашэнні для правядзення сустрэч з папам". "Такія сустрэчы запытваюцца самімі зацікаўленымі, але гэта не выключае зацікаўленасці бакоў у такіх сустрэчах", — зазначыў ён.
Кардынал Паралін знаходзіцца ў Беларусі з 12 па 15 сакавіка з афіцыйным візітам па запрашэнні беларускіх улад. У паведамленні апостальскай нунцыятуры аб візіце кардынала Параліна зазначаецца, што такім чынам папа Рымскі Францыск "жадае выказаць сваю глыбокую павагу беларускаму народу і праз свайго найбліжэйшага супрацоўніка сустрэцца з католікамі Беларусі ў малітве і адзінстве сэрцаў".
Гэта другі такі візіт прадстаўніка Ватыкана ў гісторыі сучаснай Беларусі пасля 2008 года, калі краіну наведаў дзяржсакратар Святога прастола кардынал Тарчызіо Бертоне.
Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем наведваў Ватыкан у красавіку 2009 года і быў прыняты папам Бенедыктам XVI. Да і пасля гэтага візіту беларускі кіраўнік адпраўляў кіраўніку Рымска-каталіцкай царквы запрашэнні наведаць Беларусь "у зручны для яго час".
Лукашэнка таксама раней выступіў з ініцыятывай правядзення сустрэчы ў Беларусі кіраўнікоў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 14 сакавіка 2015
Мінск, 14 сакавіка 2015